На якім участку фронту могуць з’явіцца часткі, сфармаваныя з беларусаў-добраахвотнікаў?
На якім участку фронту расейска-украінскай вайны могуць з’явіцца часткі, сфармаваныя з беларсаў-добраахвотнікаў? Распавядае аналітык праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай.
Украіна можа стварыць з беларускіх добраахвотнікаў, мінімум, поўнавартасную брыгаду, будзем казаць так, даволі-такі сур’ёзны сігнал для беларускае ўлады. Гэтыя вайсковыя часткі могуць быць разгорнутыя ўздоўж мяжы Украіны з Беларуссю. Каб прадухіліць, калі, не дай Бог, такое здарыцца, уваход беларускіх войскаў на тэрыторыю Украіны паставіць адзін насупраць аднога беларусаў. Я думаю, што беларусы з беларусамі ваяваць не будуць.
У сённяшняй Беларусі лукашэнкаўскае заканадаўства прадугледжвае для беларускіх добраахвотнікаў у расейска-украінскай вайне выключна крымінальны пераслед.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя