Міністэрства абароны Беларусі зьняпраўдзіла інфармацыю пра адстаўку начальніка Генштабу Гулевіча



Сёння Мінабароны Беларусі абвергла інфармацыю пра адстаўку начальніка Генштаба. У абвяржэнні таксама падкрэсліваецца, што «вайсковыя часткі Беларусі выконваюць задачы толькі на сваёй тэрыторыі».

Віктар Гулевіч уваходзіць у спіс беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў, супраць якіх Еўразвяз увёў санкцыі за расейскую агрэсію супраць Украіны.

***

Па неафіцыйнай інфармацыі начальнік Генштаба Беларусі падаў у адстаўку ў сувязі з масавай адмовай беларускіх вайскоўцаў рыхтавацца да вайны супраць Украіны.

Інфармацыя пераправяраецца!!!