«Начамі паляць вогнішчы, занялі былыя піянэрскія лягеры». – расейскія вайскоўцы у Гомельскай вобласці



З розных куткоў Гомельскай вобласьці пішуць пра прысутнасць расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі. Па паведамленні раённых выданняў, расейскіх вайскоўцаў сустракалі з хлебам-соллю ў Ельску і Калінкавічах. Гэтыя гарады не заяўляліся як афіцыйныя месцы правядзеньня вучэнняў.

Жыхары Гомеля сведчаць, што на станцыі ў Навабеліцкім раёне штодзень ідзе разгрузка вайсковай тэхнікі, якая прыбывае з Расеі.«Вайскоўцы „акупавалі“ Зябраўку — былы ваенны гарадок у Гомельскім раёне. Начамі яны там паляць вогнішчы. Жыхары Гомеля на выходных часта ладзілі гонкі на аўтамабілях на былым ваенным аэрадроме ў Зябраўцы. У нядзелю прыехалі туды на аўто — а людзей не пусцілі. Аэрадром ачэплены вайскоўцамі, гарадок застаўлены вайсковай тэхнікай. Жыхароў Гомля здзівіла ажыўленне ў былых піянерскіх лягерах, якія цяпер закінутыя. «Там вечарамі і начамі ўсё свеціцца цяпер — там атабарыліся вайскоўцы, паляць вогнішчы», — заўважылі крыніцы.

Як паведамляе расейскае Міністэрства абароны, вайсковая тэхніка на вучэньні ў Беларусь была накіраваная ў тым ліку з Далёкага Ўсходу.

[manual_related_posts]