Надзея Астапчук: Палітыка паглынула спорт у Беларусі



Спартоўцы, якія вымушаны пакідаць Беларусь, не губляюць надзеі вяртання. Падчас анлайн-сустрэчы «Дыялог аб будучыні» сваім бачаннем праблем спорту Беларусі і іх рашэннем падзялілася лёгкаатлетка, чэмпіёнка свету і Еўропы, прадстаўніца Каардынацыйнай рады па спорце Надзея Астапчук:

– Ціск аказвалі на спорт з палітыкі пачыная з Лукашэнкі, заканчвая шэраговымі трэнерамі. Насамрэч, сучасны спорт і сучасны свет сфармаваны так, што не можа быць спартовец па-за палітыкай. Іншая справа, калі палітыка залазіць і ўплывае на вынікі, паказаны спартоўцам. Вось гэты негатыўны элемент трэба выкараняць, ён сапраўды вельмі шкодзіць спорту. Рашэнне, якое можа дапамагчы – абмежаванне на заканадаўчым узроўні ўмяшальніцтва чыноўнікаў у спартовае жыццё.

Эфект ад пратэснага настрою спартоўцаў Беларусі ацаніў экс-дырэктар гандбольнага клуба „Віцязь”, выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін:

– Лукашенка ўжо не выкарыстоўвае спорт, як ідэалагічны інструмент менавіта таму, што ў спартовым асяроддзі здзейсніўся сур’ёзны раскол, ён быў яскравы, заўважны. І раскол як раз па ідэалагічнай лініі, таму што вельмі вялікая частка спартоўцаў не пабаялася выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Паводле спікераў, сістэма спорту ў новай Беларусі мусіць будзе перажыць каардынальнае рэфармаванне. Пачынаючы ад новай ролі дзяржаўнага рэгулявання і развіцця рэгіянальных накірункаў да ўвядзення зменаў у заканадаўства аб аказанні спонсарскай дапамогі спартовым клубам на месцах.

Беларускае Радыё Рацыя