Надзею Каткавец звольнілі з пасады намесніцы кіраўніка спраў прэзідэнта



Надзея Каткавец вызваленая ад пасады намесніцы кіраўніка спраў прэзідэнта Беларусі.

Як паведамляе БЕЛТА, адпаведны ўказ №322 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 верасня.

Надзея Каткавец набыла вядомасць, калі працавала намесніцай міністра сельскай гаспадаркі. Тады яе выказванне пра „хаатычна складзеныя кошты” стала хітом інтэрнэта.

Пазней, калі Каткавец працавала ў Маскве ў Еўразійскай эканамічнай камісіі, яна вызначылася фразай „трэнды-брэнды”, якая таксама адразу пайшла ў народ.

Намесніцай кіраўнік спраў прэзідэнта яна была прызначаная 5 ліпеня 2013 года.