Нахабнае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу



Амаль без канфліктаў адбываецца збор подпісаў у межах парламенцкай кампаніі на Берасцейшчыне. Пра гэта распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Скаргі складаюцца ў адзінкавых выпадках. Бачна, што сябры камісіяў дапамагаюць праўладным кандыдатам, – адзначыў эксперт у галіне права:

– Першае, што кідаецца ў вочы, гэта выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу, прычым на ўсіх узроўнях, нахабнае, беспардоннае ўсё гэта. Мы бачым, што наша выканаўчая структура не проста фармуе камісіі, а фармуе іх са складам у пераважнай большасці з прадстаўнікамі выканкамаў, або з тых, якія працуюць яшчэ, або пенсіянераў, але пенсіянераў гэтых выканкамаў.

– Таксама сябры ініцыятыўных груп праўладных кандыдатаў запэўніваюць, што можна пакідаць свой подпіс пры вылучэнні толькі за аднаго чалавека, але гэта не так, – дадаў Уладзімір Вялічкін.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце