Намеснік кіраўніка МЗС Шастакоў знаходзіцца з візітам у Славакіі



21-23 снежня праходзіць візіт намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шастакова ў Славацкую Рэспубліку.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, адбыліся сустрэчы Шастакова з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Лукашам Парызекам, дзяржаўным сакратаром Міністэрства эканомікі, сустаршынёй беларуска-славацкай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Расціславам Хованцам, а таксама кіраўніком групы дружбы з Беларуссю ў Нацыянальным савеце (парламенце) Славакіі Робертам Мадзеем.

Бакі абмеркавалі выкананне дамоўленасцяў, дасягнутых у межах афіцыйнага візіту ў Беларусь у лістападзе 2016 года старшыні ўрада Славакіі Роберта Фіца, а таксама перспектывы супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, уключаючы далейшае развіццё двухбаковых кантактаў высокага ўзроўню.

Роберт Фіца наведаў Менск 25 лістапада, сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і Андрэем Кабяковым. Пасля снежня 2010 года, калі ў Менску была жорстка разагнаная дэманстрацыя пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, гэта быў першы візіт прадстаўніка краіны ЕЗ такога ўзроўню. Фіца займае пасаду прэм’ер-міністра Славакіі з красавіка 2012 года, калі яго партыя „Курс — сацыяльная дэмакратыя” перамагла на датэрміновых парламенцкіх выбарах.

belapan.by