„Нармандская чацвёрка” зрабіла новую заяву па Данбасе



Лідары краін «нармандскай чацвёркі» разгледзяць магчымыя шляхі паскарэння імплементацыі менскіх дамоўленасцей у бліжэйшы час. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, якую апублікавала 29 сакавіка прэс-служба прэзідэнта Украіны. Аналагічную заяву апублікавала і прэс-служба Крамля.

«Лідары краін „нармандскай чацвёркі” пацвярджаюць іх адданасць імплементацыі менскіх дамоўленасцей ва ўсіх яе вымярэннях – сферы бяспекі, палітычным, гуманітарным і сацыяльна-эканамічным», – сказана ў заяве.

Адзначаецца, што бакі «разгледзяць магчымыя шляхі паскарэння імплементацыі дамоўленасцей у бліжэйшыя месяцы».

Бакі таксама віталі дамоўленасць аб аднаўленні з 30 сакавіка 2018 года рэжыму спынення агню з нагоды Велікодных святаў.

Акрамя гэтага, «Нармандская чацвёрка» заклікала прыкладаць больш намаганняў з мэтай вызвалення астатніх закладнікаў у адпаведнасці з формулай «усіх на ўсіх» на фоне паспяховага вызвалення каля 300 чалавек 27 снежня 2017 года.

news.tut.by

Фота: Газета.ру