НАТА зафіксавала незвычайна высокую актыўнасць вайсковых самалётаў Расеі
13 дзён таму
Каля межаў зоны адказнасці Паўночна-атлантычнага альянсу зафіксаваная незвычайна высокая актыўнасць расійскіх вайсковых самалётаў. У паўночнай частцы Атлантыкі, над Чорным і Балтыйскім морамі 29 сакавіка менш чым за шэсць гадзін было ідэнтыфікавана шэсць розных груп бамбавікоў і знішчальнікаў з Расеі.
НАТА прыйшлося дзесяць разоў падымаць баявыя самалёты для перахопу машын ВПС Расеі і назірання за імі, – паведаміў Паўночна-атлантычны альянс. Там дадалі, што, нягледзячы на незвычайна высокую актыўнасць, ні адзін з расейскіх самалётаў не ўварваўся ў паветраную прастору НАТА.
Расея пакуль не пракаментавала гэтыя паведамленні.
Беларускае Радыё Рацыя