НАТА заклікаюць перагледзець палітыку адносна Расеі



Паўночнаатлантычны альянс павінен як мага хутчэй перагледзець сваю палітыку ў адносінах з Расеяй. Пра гэта на Львоўскім форуме бяспекі заявіў супрацоўнік Цэнтра стратэгіі і бяспекі Атлантычнага савета ў Вашынгтоне Аляксандр Вершбоўперадае Укрінформ.

На думку былога намесніка генеральнага сакратара Альянсу, адным з першых крокаў НАТА ў 2021 годзе павінен стаць перагляд агульнай стратэгіі ў дачыненні да Расеі. У рэшце рэшт, гэтая статычная стратэгія „затрымалася” ў 2016 годзе. Нам трэба вярнуць ініцыятыву, адабраць яе ў Пуціна, паставіць бар’ер для разбуральнай дзейнасці, дэзынфармацыі, дыверсій і кібератак, падкрэсліў Вершбоў.

Калі НАТА хоча дасягнуць „эфекту, які змяняе гульню”, яно павінна быць больш агрэсіўным у адносінах да Расеі і прымусіць яе пакінуць Данбас. Гэтага можна дасягнуць узмацненнем ціску, узмацненнем і пашырэннем санкцый, а не проста іх працягваннем, – сказаў Вершбоў.

Беларускае Радыё Рацыя