Наталля Эйсмант пракаментавала чуткі пра шпіталізацыю Лукашэнкі



Наталля Эйсмант пракаментавала радыё „Эхо Москвы” чуткі пра хваробу Аляксандра Лукашэнкі: „Не дачакаецеся”, — як адрэзала прэс-сакратарка.

Інфармацыя пра тое, што пасля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расеі Міхаілам Мішусціным у Лукашэнкі здарыўся гіпертанічны крыз і ён шпіталізаваны ў новую прэзідэнцкую лякарню ў Ждановічах, на выхадных з’явілася ў многіх тэлеграм-каналах.

Фота: kremlin.ru.