NATO не адправіць войскі ва Украіну ў выпадку нападу Расеі, – заяўляе Столтэнберг



NATO не плануе адпраўляць войскі ва Украіну ў выпадку наступу Расеі, заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.

„У нас няма планаў разгортвання войскаў NATO ва Украіне”, — сказаў ён BBC.

Паўночнаатлянтычны альянс, дадаў Столтэнберг, сканцэнтраваны на падтрымцы Кіева.

„Ёсць розніца паміж сяброўствам у NATO і моцным і каштоўным партнёрам, як Украіна. У гэтым няма ніякіх сумненняў”, – сказаў генеральны сакратар Альянсу.

[manual_related_posts]