Нацыянальны Кангрэс заклікае на Марш абураных грамадзян і Дзень Волі



20 студзеня ў Менску адбылося пасяджэнне Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. Рада Кангрэсу прыняла дзве заявы і адну пастанову.

dscn2815

Першая заява датычыць Марша абураных грамадзян, які плануецца правесці ў Менску 17 лютага ў 18 гадзін на Кастрычніцкай плошчы. Марш абураных грамадзян будзе выступаць супраць дэкрэта аб “дармаедах”.

Другая заява Рады БНК „Аб годным святкаванні Дня Волі” і сёлета, і ў 2018 годзе, калі Незалежная Беларусь будзе адзначаць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі.

Рада Беларускага нацыянальнага Кангрэсу на сваім паседжанні прыняла пастанову „Аб рэгіянальных  вайсковых камісіях”. У пастанове паведамляецца: У выкананне п.5 Пастановы Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэса ад 7.12.2016 г. „Аб стварэнні вайсковай камісіі БНК”, утварыць у складзе рэгіянальных кааліцый дэмакратычных сіл рэгіянальныя вайсковыя камісіі БНК. Кіраўнікоў рэгіянальных вайсковых камісій уключыць у склад вайковай камісіі БНК.

Задачамі рэгіянальных вайсковых камісій вызначыць:

  1. Арганізацыя мерапрыемстваў па ваенна-патрыятычнаму выхаванню з мэтай падрыхтоўкі грамадзянаў рэгіёна да выканання канстытуцыйнага абавязку па абароне незалежнасці Беларусі.
  2. Аналіз настрояў вайскоўцаў, якія праходзяць службу ў вайсковых частках рэгіёна, ступені іх гатоўнасці да абароны краіны пры агрэсіі з усіх мажлівых накірункаў.
  3. У выпадку вонкавай агрэсіі аказанне дапамогі дзяржаўным органам па мабілізацыі ваеннаабавязаных і супрацьстаянню агрэсіі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя