Нават салідарнасць рэжым лічыць злачынствам



Нават салідарнасць рэжым лічыць злачынствам. Адна з самым чалавечных праяваў трактуецца як пагроза.

Гэтак кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай Валер Кавалаўскі пракаментаваў прысуд палітыку Анатолю Лябедзьку. Той, як вядома, ёсць прадстаўніком Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе. Асуджаны на 30 сутак арышту за тое, што прыйшоў да Дома правасуддзя ў Менску, каб падтрымаць фігурантаў справы студэнтаў.

Сярод тузіну абвінавачаных яшчэ адна прадстаўніца Ціханоўскай Алана Гебрэмарыям, якая адказвае за справы моладзі і студэнтаў.

Па словах Кавалеўскага, праца над праектам новай Канстытуцыі працягнецца, як бы рэжым ні спрабаваў яе сарваць.

Беларускае Радыё Рацыя