Навошта Пуцін збіраецца ў Гародню?



Удзельнікі анлайн-сустрэчы „Як уплывае вайна ва Украіне на палітыку ў Беларусі?” Цэнтра Новых Ідэй абмеркавалі планаваны візіт Пуціна ў Гародню на 30 чэрвеня – 1 ліпеня Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Ці азначае гэты прыезд, што беларускія войскі пачнуць удзельнічаць у вайне непасрэдна?

Кажуць Валерый Кавалеўскі, Павел Слюнькін і Павел Мацукевіч:

– Калі мы гаворым менавіта пра сённяшні прыезд Пуціна, то не. Наўрад ці прыезд Пуціна ў Гародню ці частыя паездкі Лукашэнкі туды. Я думаю, што іншая павестка вырашаецца. Гэта звязана з пазіцыяй Пуціна, які пакуль не бачыць для сябе вострай неабходнасці.

– 80% гэтых рашэнняў насамрэч на жаль прымаецца не ў Менску, а ў Маскве. Калі казаць пра сітуацыю зараз, то ваенна-палітычнай нагоды не бачу пакуль сэнсу ў гэтым увядзенні войскаў. Расейскія войскі адышлі ад Кіева, а ад таго, што беларуская армія здзейсніць суіцыдальны паход на Кіеў ці на Львоў, я сумняюся, што гэта нешта моцна зменіць.

– Я думаю, што верагоднасць не з’яўляецца вельмі нізкай. На сённяшні сітуацыя ва Украіне досыць складаная, зараз такі мусіць спрыяльны момант, каб нанесці ўдар з Поўначы.

Палітычныя эксперты таксама не адмаўляюць увядзення беларускага войска ва Украіну ў будучыні. Таксама экспертаў непакоіць факт разгортвання вучэнняў арміі Беларусі ля беларуска-польскай мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]