Назарбаеў выступіў з відэа-зваротам



У звароце першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў выказаў спачуванні загінулым падчас пратэстаў і заявіў, што знаходзіцца на пенсіі ў Нур-Султане. Ён абверг чуткі пра канфлікт з прэзідэнтам Такаевым.

“Студзеньскія падзеі ўзрушылі ўвесь Казахстан. Мэтай гэтых арганізаваных беспарадкаў і атакі на Казахстан было разбурэнне цэласнасці краіны і асноў дзяржавы. Гэтыя падзеі яшчэ раз паказваюць, што незалежнасць трэба берагчы як зрэнку вока, як далікатны посуд, які патрабуе асабліва беражлівага звароту. Трагедыя стала для нас урокам. Важна высветліць, хто арганізаваў усе гэтыя пагромы і забойствы. Следства дасць адказ на гэтае пытанне”, – кажа Назарбаеў. Ён падкрэсліў, што цяпер на пенсіі, знаходзіцца на заслужаным адпачынку ў сталіцы Казахстана і нікуды не з’язджаў.