Назіральнікі фіксуюць выпадкі ціску і “загону” студэнтаў



Назіральнікі адзначаюць празмерна высокую яўку студэнтаў пад час парламенцкіх выбараў. На выбарчых акругах фіксуюць выпадкі ціску і наўпроставага “загону” студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах. Такім чынам на ўчастках ля БНТУ яўка перавысіла 80%, а ля студгарадка ў Малінаўцы ўжо перасягнула 50%.

“Чалавек з інтэрната БДУіР сказаў, што іх не пускаюць у інтэрнат, пакуль яны не прагаласуюць,” – гаворыць назіральнік кампаніі “Права выбару-2016” Саша Кузьміч.

– Я адыйшла са свайго участка і пабачыла, як мясцовая выхавацелька настойліва раіла ўсім  прагаласаваць. Я ёй зрабіла заўвагу, сказала, што гэта недапушчальная практыка, але, як толькі я вярнулася на ўчастка, паток людзей аднавіўся.

“Такія патокі студэнтаў працягваюцца цягам ўсяго датэрміновага галасаваньня,” – паведаміла назіральніца.

Кузьміч накіравала скаргу на дзеяньні выхавацельніцы з інтэрната. Выбарчая камісія пакуль не дала ацэнку дзеянняў супрацоўніцы ўстановы.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота elections2016.spring96.org