Не далі магчымасці назіраць за праверкай сапраўднасці подпісаў



Прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў кандыдатаў у Берасці не далі незалежным назіральнікам. Пра гэта паведаміла грамадскі дзеяч Маргарыта Вялічкіна. Яна сама справабала паназіраць за працэсам прыняцца рашэнняў па дакументах патэнцыйных кандыдатаў, але без поспеху, — распавяла актывістка:

– Старшыня сказала, што ў яе падрыхтаваны праект. Я адразу зразумела¸ што мне там адмовяць. На другім пытанні яна зачытала маю заяву, у якой была спасылка на 13 артыкул пра галоснасць. Але яна спаслалася на артыкулы 15, 16, 18, 19, артыкулы 61 і 67, што не прадугледжаны ўдзел назіральнікаў у працэсе праверкі дакладнасці здадзеных дакументаў.

Як адзначыла Маргарыта Вялічкіна, прадстаўнікі выбарчых камісій патлумачылі ёй, што дакументы і вынікі самой праверкі могуць глядзець толькі патэнцыйныя кандыдаты.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце