Некаторыя краіны ЕС прапануюць узмацненне сектаральных санкцый



6 верасня прадстаўнікі МЗС краін ЕС сустрэнуцца, каб сфармаваць супольны пакет санкцый. Пра гэта піша дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

„Кожная краіна пакладзе на стол свае прапановы. На мінулым тыдні адбыліся кансультацыі па санкцыях у Еўрапарламенце, адчуваецца, што сфармаваны пэўны кансэнсус адносна ціску на рэжым”, — распавёў Вячорка. Як адзначае дарадца, некаторыя краіны прапануюць узмацненне сектаральных санкцый і пашырэнне індывідуальных спісаў, у якія ўвойдуць пракуроры і суддзі, адказныя за міграцыйны крызіс і пасадку самалёта Ryanair, прапагандысты, гаманцы рэжыму, „Белавія”.

Нагадаем, першыя тры пакеты санкцый ЕЗ былі прынятыя ў кастрычніку-снежні 2020 года. Апошні, чацвёрты пакет санкцый прынялі 21 ліпеня, пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair.

Беларускае Радыё Рацыя