Несанкцыянаваныя акцыі і затрыманні ў Нур-султане і Алматы



Сотні чалавек у Алматы і Нур-Султане выйшлі 1 траўня на несанкцыянаваныя выступленні, заклікаючы байкатаваць будучыя прэзідэнцкія выбары.

Акцыі  скончыліся затрыманнямі з удзелам спецназу. У Нур-Султане паліцыя затрымала каля сотні ўдзельнікаў акцыі. Таксама затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў Карагандзе. Пратэстоўцы патрабавалі «празрыстых і сумленных» выбараў прэзідэнта з «рэальнымі кандыдатамі».

Дэманстранты таксама заклікалі да байкоту выбараў, бо лічаць, што тыя пройдуць з парушэннямі. Сярод іншых заклікаў – вызваленне палітычных зняволеных і паляпшэнне сацыяльнага становішча грамадзян.

Першамайскія выступу ў Казахстане сталі найбуйнейшымі і самымі працяглымі пасля зямельных мітынгаў 2016 года. Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 9 чэрвеня. Гэта будуць першыя выбары пасля адстаўкі Нурсултана Назарбаева, які кіраваў Казахстанам больш за 30 гадоў.

Паводле rus.azattyq.org