Nonviolence International звярнулася да ўраду Беларусі



Арганізацыя Nonviolence International (NVI) заклікае ўрад Беларусі ўстрымацца ад выкарыстаня гвалту ў адносінах сваіх грамадзянамі.

Навошта ўраду, які сцвярджае, што набралі 80% галасоў, пасля нападаць на тых каго абвясцілі праіграўшым бокам?

Ёсць мноства надзейных справаздач, што ўлады Беларусі выкарыстоўваюць слезацечны газ, гумовыя кулі, электрашокеры гранаты, арышты, аўтамабільныя штурмы і збіцці ў Менску і іншых населеных пунктах ў адносінах вулічных дэманстрантаў і журналістаў.

Галасаванне – гэта каштоўныя негвалтоўныя дзеянні.

NVI заклікае ўрад Беларусі выконваць Міжнародную дэкларацыю правоў чалавека, неадкладна вызваліць усіх зняволеных і арыштаваных, забеспячыць празрысты і дакладны падлік галасоў.

Мы таксама заклікаем пратэстоўцаў у іх барацьбе за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, выкарыстоўваць выключна мірныя, негвалтоўныя сродкі, якіх існуе вялікая колькасць, пачынаючы ад маршаў і блакады да забастовак і байкотаў.

 NVI – гэта па-за партыйная міжнародная сетка, якая заклікае ўсе суб’екты дзейнічаць у канфліктах негвалтоўнымі спосабамі.

Прэзідэнт, Мубарак Авад, 10.08.2020

Беларускае Радыё Рацыя