Новая кіраўніца МЗС Германіі: ЕЗ павінен працягваць ціснуць на рэжым Лукашэнкі



Новая кіраўніца МЗС Германіі Аналена Бербок заклікала да працягу ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі і адзначыла салідарнасць ЕЗ з Украінай.

Пра гэта яна сказала ў Бруселі на прэс-канферэнцыі з высокім прадстаўніком ЕЗ Жазэпам Барэлем, піша „Еўрапейская праўда”.

„Мы абмяркоўвалі Беларусь і сітуацыю на нашых знешніх межах. Мы пагадзіліся, што ЕЗ павінен захоўваць ціск на рэжым у Менску. І мы таксама выказалі нашу агульную салідарнасць з Украінай, паколькі для нас важна, што мы, як еўрапейцы, адстойваем каштоўнасці і нашу агульную еўрапейскую будучыню разам”, — сказала Бербок.