Новая Палата: беларускія дэпутаты абралі кіраўнікоў камісіяў



Дэпутаты абралі кіраўнікоў камісіяў. Для гэтага ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі было праведзена галасаванне. Восем камісій ачолілі новаабраныя дэпутаты, чатырма камісіямі будуць кіраваць жанчыны.

Да прыкладу, камісію па заканадаўстве ўначаліла Святлана Любецкая (былая суддзя Вярхоўнага суда). Камісіяй па нацыянальнай бяспецы будзе кіраваць Алег Белаконеў (экс-кіраўнік Генштабу Узброеных сіл Беларусі). Камісію па культуры і навуцы ачоліў Ігар Марзалюк, як і ў Палаце мінулага склікання, па міжнародных справах — Андрэй Савіных, былы пасол у Турцыі.

Беларускае Радыё Рацыя