Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі



Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць 27 фізічных і юрыдычных асобаў з Беларусі за «падтрымку дзеяняў Расеі ва Украіне», заявіла міністр замежных спраў краіны Наная Махута.

Наная Махута Фота: lamcdn.net

Яна адзначыла, што «беларускія ўрадавыя вайскоўцы дапускаюць незаконны і недапушчальны замах на суверэнітэт Украіны», і «пад кіраўніцтвам прэзідэнта Лукашэнкі беларуская тэрыторыя выкарыстоўвалася для нападаў на Украіну».

Згодна са спісам, апублікаваным на сайце Міністэрства замежных спраў і гандлю Новай Зеландыі, у санкцыйны спіс трапілі Аляксандр Лукашэнка, шэраг чыноўнікаў Мінабароны, такія як памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы Леанід Касінскі і кіраўнік ідэалагічнага ўпраўлення Мінабароны Вадзім Лукашэвіч і іншыя. Акрамя таго, санкцыі ўведзены і ў дачыненні да 4-х юрыдычных асобаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]