Новы офіс аддзялення пасольства Фінляндыі ў Беларусі адкрыецца 18 красавіка



Урачыстая цырымонія адкрыцця новага офіса аддзялення пасольства Фінляндыі ў Беларусі адбудзецца 18 красавіка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У мерапрыемстве прымуць удзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка і намеснік Дзяржаўнага сакратара па знешніх эканамічных сувязях МЗС Фінляндыі Марку Кейнянен. Таксама будуць прысутнічаць Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Фінляндыі ў Літве і Беларусі па сумяшчальніцтве Крыстэр Мікельсан і кіраўнік аддзялення пасольства Фінляндыі ў Менску Яне Хейсканен.

belta.by