Новы пасол Швейцарыі ўручыла Макею копіі даверчых грамат



Макей прыняў копіі даверчых грамат у новага пасла Швейцарыі Крысцін Хонэгер-Залатухін.

Як правіла, гэта азначае фактычны пачатак дыпламатычнай місіі ў краіне. Афіцыйна яна пачынаецца пасля ўручэння саміх Грамат кіраўніку дзяржавы, піша REFORM.by

Макей адзначыў, што сустрэча адбылася напярэдадні 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Швейцарыяй. Ён пажадаў дыпламату паспяховай працы ў мэтах далейшага пашырэння двухбаковых сувязяў.

Бакі таксама абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў асноўных сферах узаемадзеяння.

[manual_related_posts]