Новы расейскі амбудсмен – ураджэнка Віцебска
Новым упаўнаважаным па правах чалавека ў Расеі стала ўраджэнка Віцебска Таццяна Маскалькова. За яе кандыдатуру прагласавала большасьць дэпутатаў Дзярждумы. Пасада ўпаўнаважанага вызвалілася пасля таго, як Эла Памфілава стала старшынёй Цэнтрвыбаркама Расеі.
Таццяне Маскальковай 60 гадоў. Яна — генерал-маёр міліцыі. Нарадзілася ў Віцебску ў сям’і афіцэра-дэсантніка. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Расеі.
Радыё Свабода нагадвае, што Маскалькова вядомая рэзананснымі прапановамі, скіраванымі на прыняццё больш жорсткіх законаў. У прыватнасці, ёй належыць прапанова перайменаваць міністэрства ўнутраных справаў ва Усерасейскую надзвычайную камісію.
