Новы зліў ад BYPOL: відэа затрымання «дыджэяў перамен»
BYPOL апублікавала відэа затрымання «дыджэяў перамен» Улада Сакалоўскага і Кірыла Галанава ад першай асобы. Меркавана, яно знята на рэгістратар аднаго з супрацоўнікаў міліцыі.
Гэтае відэа пацвярджае, што дыджэяў затрымалі супрацоўнікі ў цывільным і яны ніяк не перашкаджалі затрыманню і не рабілі хуліганскіх дзеянняў.
Гэта відэа цалкам абвяргае ўсе паказанні сведак у судзе і даказвае ілжывасць пратаколаў, складзеных супрацоўнікамі міліцыі, тым самым, пацвярджаючы, што пастановы судоў у дачыненні да названых грамадзян павінны быць перагледжаны, а самі супрацоўнікі прыцягнутыя да адказнасці за перавышэнне службовых паўнамоцтваў.
Нагадаем, 6 жніўня 2020 г. гукарэжысёры Улад Сакалоўскі і Кірыл Галанаў, пасля празваныя «дыджэямі пераменаў», былі затрыманыя супрацоўнікамі МУС Беларусі і асуджаныя на 10 сутак адміністрацыйнага арышту пасля таго, як ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен» на свяце ў Кіеўскім скверы Менска.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Тут.бай