Новым канцлерам Аўстрыі пасля адстаўкі Курца стаў Шаленберг
Аляксандр Шаленберг афіцыйна прыведзены да прысягі як новы канцлер Аўстрыі — пасля адстаўкі яго калегі па Аўстрыйскай народнай партыі Себасцьяна Курца ў сувязі з карупцыйным скандалам.
Аляксандр Шаленберг
У кабінеце Курца 52-гадовы Шаленберг быў міністрам замежных спраў. Пасля свайго прызначэння ён адзначыў, што будзе «шчыльна супрацоўнічаць» з Курцам, які застаецца лідарам найбуйнейшай парламенцкай партыі. Крытыкі лічаць, што Курц застанецца «ценявым канцлерам» і будзе аказваць вялікі ўплыў на палітыку новага кабінета.
Беларускае Радыё Рацыя
