Новым канцлерам Нямеччыны афіцыйна абраны Олаф Шольц



Дэпутаты бундэстага большасцю галасоў абралі 63-гадовага Олафа Шольца. Ён стаў дзявятым федэральным канцлерам Нямеччыны і змяніў на гэтай пасадзе Ангелу Меркель, якая ўзначальвала ўрад цягам 16 гадоў.

Пасля абрання Шольца сайт нямецкага канцлера змяніў даменнае імя з bundeskanzlerin.de на bundeskanzler.de. Шольц апошнія тры гады займаў пасаду віцэ-канцлера і міністра фінансаў ва ўрадзе Меркель. У 2011-2018 гадах Шольц працаваў бургамістрам Гамбургу.

Фота: Emmanuele Contini / Getty Images