Новай старшынёй ПАСЕ стала Ліліян Мары Паск’е



Швейцарскі дэпутат Ліліян Мары Паск’е зацверджана на пасадзе старшыні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ).

Адпаведная заява была агучана на адкрыцці чэрвеньскай сесіі ПАСЕ ў Страсбургу.

Раней старшынёй асамблеі быў італьянскі парламентарый Мікеле Нікалеці, выбраны на пасаду ў студзені 2018 года.

ПАСЕ – адзін з двух галоўных статутных органаў Савета Еўропы, які выконвае кансультатыўныя функцыі. ПАСЕ складаецца з прадстаўнікоў парламентаў усіх дзяржаў-членаў і з’яўляецца старэйшым у Еўропе органам міжпарламенцкага супрацоўніцтва, заснаваным у 1949 годзе.

belta.by