Нямеччына адхіліла прэтэнзіі Польшчы на рэпарацыі



Нямеччына адхіліла прэтэнзіі Польшчы на трыльён даляраў у якасці ваенных рэпарацый.

Прэс-сакратар ураду Нямеччыны Стэфэн Зайбэрт заявіў, што гэтае пытанне ўрэгулявалі яшчэ ў 1953 годзе, калі была падпісаная дэкларацыя аб адмове Польскай Народнай Рэспублікі ад далейшых нямецкіх ваенных рэпарацый.

Па словах Зайбэрта, Берлін цалкам прызнае адказнасць за “неверагодныя злачынствы” нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны, аднак Польшча ўжо атрымала значныя кампенсацыі за панесеныя страты.

Але ўрад Польшчы лічыць, што пагадненне 1953 года не мае законнай сілы, паколькі было падпісанае пад ціскам Савецкага Саюза.