Нямецкае выданне апублікавала дэталі размовы паміж Меркель і Лукашэнкам



Нямецкае выданне Bild апублікавала дэталі першай размовы, якая адбылася ў панядзелак паміж выканаўцай абавязкаў канцлера Нямеччыны Ангелай Меркель і Аляксандрам Лукашэнкам. Выданне спасылаецца на ўласныя крыніцы. Паводле крыніц, Лукашэнка ў размове назваў свае ўмовы, сярод якіх – прызнанне яго прэзідэнтам, зняцце санкцый супраць Беларусі, каб Еўразвяз (асабліва Германія) забраў палову мігрантаў, і вылучыў фінансавую дапамогу для прытулкаў і дамоў для ўцекачоў у самой Беларусі, бо ёсць пагроза яшчэ большай хвалі мігрантаў з Афганістана. Меркель, паводле інфармацыі Bild, захоўвала жорсткую пазіцыю, “але паабяцала … вывучыць розныя рэчы і абмеркаваць іх з кіраўнікамі дзяржаў Еўразвязу”. Прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла РІА Новості, што Лукашэнка не абмяркоўваў з Меркель санкцыі і “прызнанне”. Маўляў, гэта “было б ніжэй за годнасць” Лукашэнкі. “Ніводнага слова пра санкцыі і тым больш пра нейкае “прызнанне” падчас размоў сказана не было”, — заявіла Эйсмант.