«Нямецкія выбары не зменяць замежнай палітыкі Нямеччыны»



Нямецкія выбары не скарэктуюць замежнай палітыкі Нямеччыны. Гэтак мяркуе Павел Усаў.

На думку палітолага, калі Ангела Мэркель застаецца на пасадзе канцлера, нічога істотна не памяняецца. Падобна не адаб’юцца выбары і на адносінах Берліна з Менскам.

Радыкальна адносіны з Беларуссю ніякім чынам не зменяцца. Дыялог будзе працягвацца. Пытанне збольшага стаіць, як будуць развівацца адносіны Нямеччыны і Расеі. Але пакуль я не бачу нейкіх сур’ёзных пагроз ці выклікаў той канцэпцыі, якая была выпрацавана ў мінулыя гады: то бок, кірунак на санкцыі.

Тым не менш, выбары ў Нямеччыне паказалі пэўную агульнаеўрапейскую тэндэнцыю. Са словаў Паўла Усава, выбар да Бундэстагу партый, звязаных з Расеяй: Правай альтэрнатывы для Нямеччыны, а таксама партыі Левых, стаў вынікам памылковай міграцыйнай палітыкі.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя