Офіс Ціханоўскай збірае Канферэнцыю беларусаў свету
24 – 25 верасня Канферэнцыя беларусаў свету ў Вільні збярэ прадстаўнікоў беларускіх суполак з больш чым 27 краінаў і 40 арганізацыяў, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай. Разам з НАУ і КР цягам 2 дзён удзельнікі абмяркуюць праекты беларусаў свету і каардынацыю паміж ініцыятывамі і дэмакратычнымі сіламі.
Усе дзеянні і праекты падпарадкуюцца галоўным мэтам:
– Узмацніць дапамогу беларусам унутры краіны; – Пашырыць эканамічны ціск на рэжым; – Падтрымліваць Беларусь на міжнародным парадку дня.
Канферэнцыя адбываецца ў гібрыдным фармаце: частка дэлегатаў удзельнічае анлайн, а частка – афлайн. На сайце канферэнцыі (https://bydiaspora.net/) ёсць поўны расклад двух дзён і адзначана анлайн-частка, да якой можа далучыцца кожны. Для гэтага трэба будзе прайсці рэгістрацыю праз Zoom, удзельнічаць можа да 300 чалавек.
