Пачаліся праверкі палітычных партый Беларусі



Шэраг дакументаў ад палітычных структур запатрабавала Берасцейскае абласное ўпраўленне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Пра гэта паведаміў палітык Ігар Маслоўскі. У тым ліку пытанні ўзніклі да прадстаўнікоў абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), — адзначыў грамадскі дзеяч:

– Яны патрабуюць, каб мы падалі ім пратаколы сходаў абласных канферэнцый, на якіх былі абраныя кіраўнічыя органы, і саміх кіраўнічых органаў. Колькасць сяброў, якая стаіць на ўліку ў абласной арганізацыі, і таксама копію дамовы, якая пацвярджае юрыдычны адрас арганізацыі.

Для нас гэта не праблема, усе дакументы ёсць, і яны ўсе ў парадку, тым больш, што ўся справаздача была накіравана сёлета яшчэ ў сакавіку, — дадаў Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце