Пачаўся ціск на незалежных назіральнікаў прэзідэнцкай кампаніі 2020 года



Рэферэндум – 2022. На фоне масавага ціску на патэнцыйных незалежных назіральнікаў у Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” задаліся пытаннем, ці варта вылучаць сваіх чальцоў на назіранне, – адзначае старшыня Пінскай партыйнай арганізацыі Вераніка Іванова.

Паводле яе слоў, верагодна, што “грамадоўцы” адмовяцца ад гэтых планаў:

– Разглядалася адна з версій пра вылучэнне назіральніка ад БСД “Грамада”, але так як мы не можам гарантаваць ёй бяспеку, верагодна, што мы ад гэтага ўстрымаемся. Чалавечыя згубы і так вялікія, а будуць яшчэ большыя. Вынік ад вылучэння гэтых назіральнікаў сумнеўны, а фізічныя згубы будуць не параўнальныя ні з чым.

У Беларусі ўжо сфармаваныя 153 тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Паводле дадзеных ЦВК, на 60% яны складаюцца з прадстаўнікоў партый і грамадскіх аб’яднанняў, больш за ўсё сваіх прадстаўнікоў вылучылі праўладныя прафсаюзы і камуністычныя партыя. Далей ідуць вылучэнцы ад працоўных калектываў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]