Пачынаюцца вучэнні «Саюзная рашучасць»



«Саюзная рашучасць 2022». Ад сёння на беларускіх палігонах пачынаюцца беларуска-расейскія вучэнні, паведаміла Мінабароны Беларусі. Заяўляецца, што іх галоўная мэта — адпрацаваць спыненне і адлюстраванне знешняй агрэсіі падчас абароны, процідзеянне тэрарызму і абарона інтарэсаў Саюзнай дзяржавы. Вучэнні пройдуць на палігонах Даманаўскі, Гожскі, Абуз-Лясноўскі, Берасцейскі і Асіповіцкі, і на асобных участках мясцовасці.

Акрамя таго, задзейнічаюць аэрадромы Баранавічы, Лунінец, Ліда і Мачулішчы. Вучэнні «Саюзная рашучасць» павінны завершыцца 20 лютага. Вайсковыя экспэрты лічаць, што такім чынам Расея можа рыхтаваць правакацыі або напад на Ўкраіну.

[manual_related_posts]