Пад Гародняй разбіліся два расейскія дэсантнікі



Два расейскія дэсантнікі загінулі пасля выпадку падчас высадкі на Гожскі палігон пад Гародняй, калі адбывалася „раптоўная праверка боегатовасці”.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны Расеі.

Выпадак здарыўся сёння, 12 лістапада, падчас дэсантавання падраздзялення Паветрана-дэсантных войскаў Расеі.

З-за раптоўнага моцнага парыву ветру ў двух парашутыстаў патухлі купалы. Адзін з загінулых пры дэсантаванні спрабаваў выратаваць другога, скарыстаўшыся запасным парашутам, але вышыні ўжо не хапіла. Абодва моцна траўмаваліся, і лекары не змаглі іх выратаваць.