Пад Гомелем і Берасцем адпрацоўваюць знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў



Міністэрства абароны Беларусі расказала пра ход расейска-беларускіх вучэнняў „Саюзная рашучасць – 2022”, паведамляе reform.by.

На палігоне “Брэсцкі” расейскія мотастралковыя падраздзяленні адпрацоўваюць знішчэнне незаконнага ўзброенага фарміравання. На ўчастку мясцовасці „Гомель” падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый і расейскія дэсантнікі адпрацоўваюць задачы па пошуку, блакіраванні і знішчэнні дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў. Участкі дзяржаўнай граніцы ўзмоцнены падраздзяленнямі расейскіх паветрана-дэсантных войскаў.

На палігоне „Гожскі” адпрацоўваюцца задачы па вядзенні абарончага бою. На ўчастку мясцовасці „Баранавічы” механізаваныя падраздзяленні УС Беларусі і падраздзяленні расейскай марской пяхоты вядуць вучэбныя баявыя дзеянні на рубяжах манеўранай абароны. Вучэнні таксама праходзяць на ўчастках мясцовасці „Мар’іна Горка”, „Асіповічы”, „Мазыр”, „Рэчыца”, „Пінск”, “Лунінец”, на авіяцыйным палігоне „Ружанскі”.

Фота: t.me/modmilby

[manual_related_posts]