Падаляк: Напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі стане канцом кіравання Лукашэнкі



Напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі абернецца самагубствам для беларускіх вайскоўцаў і канцом праўлення Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону заявіў дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

Падаляка запыталі, як варта расцэньваць заявы Лукашэнкі аб стварэнні аператыўнага штабу на поўдні беларускай дзяржавы і ці варта чакаць наступу па гэтым кірунку.

„Пастаянная камунікацыя ёсць, пастаянна працуе выведка, працуюць спецыяльныя суб’екты, якія займаюцца ацэнкай становішча на мяжы. То бок, мы абсалютна дакладна кантралюем сітуацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы і кантралюем усе матывы, якія падахвочваюць спадара Лукашэнку да гэтых заяваў. Гэта тыпова для сучаснага кіраўніцтва Беларусі… адначасова ты і хочаш, і не хочаш, можаш і не можаш, – адказаў Падаляк.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

[manual_related_posts]