Пагадненне з Расеяй аб узаемным прызнанні віз можа быць падпісанае ў снежні



Беларуска-расейскае пагадненне аб узаемным прызнанні віз знаходзіцца ў фінальнай стадыі падрыхтоўкі, паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей 21 лістапада ў Менску паводле вынікаў сумеснага пасяджэння калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расеі.

„Аптымізм ёсць (з нагоды падпісання. — БелаПАН.). Да канца гэтага месяца яшчэ рабочая група па пытаннях міграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы збярэцца, абмяркуе гэтае пытанне”, — сказаў Макей.

Паводле слоў кіраўніка беларускага МЗС, ва ўзгадненні дакумента засталося некалькі тэхнічных момантаў. „Я думаю, што яно можа быць падпісанае на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў снежні, — адзначыў ён. — Галоўная задача там — пазбегнуць кантролю на ўнутраных межах, таму што гэта важна ў кантэксце транзітнага складніку”.

belapan.by