Палата прадстаўнікоў не будзе ініцыяваць змены ў Закон „Пра масавыя мерапрыемствы”



Палата прадстаўнікоў не будзе ініцыяваць змены ў Закон „Пра масавыя мерапрыемствы”. Пра гэта паведамляецца ў адказе за подпісам старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Наталлі Гуйвік аўтарам звароту, размешчанага на платформе vybiraj.by.

Падпісанты звароту заклікалі дэпутатаў ініцыяваць унясенне зменаў у дадзены закон і стварыць адмысловую камісію, да працы якой будуць далучаныя, акрамя дзяржаўных структур, і няўрадавыя арганізацыі ды палітычныя партыі Рэспублікі Беларусь.

Сваю пазіцыю дэпутаты аргументуюць тым фактам, што Канстытуцыйны Суд ухваліў Закон „Пра масавыя мерапрыемствы”. Дэпутаты спасылаюцца на міжнароднае заканадаўства, якое таксама абмяжоўвае права на мірныя сходы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА