Палата прадстаўнікоў ухваліла законы на выпадак гібелі Лукашэнкі



Палата прадстаўнікоў у другім чытанні прыняла папраўкі ў законы аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі. У першым чытанні дакумент быў ухвалены 17 чэрвеня. Законапраектам у прыватнасці прапануецца падвысіць ролю Савету бяспекі ў пытаннях абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу, супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму.

Нагадаем, 9 траўня Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу». Дакумент прадугледжвае, што ў выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы з прычыны замаху, акту тэрарызму, вонкавай агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савету бяспекі, на пасяджэннях якога старшынюе прэм’ер-міністар. Пры гэтым на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча, а Савет бяспекі вызначае пералік захадаў для іх забеспячэння. Рашэнні Савету бяспекі абавязковыя для ўсіх, іх належыць безумоўна выконваць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: spring96.org