Паліна Панасюк: Удзел у выбарах – легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі



Еўрапейская Беларусь” не будзе прымаць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2015 году.

Удзел апазыцыі ў выбарах можа легітымізаваць рэжым пры цяперашніх падзеях ва Украіне і ролі ў іх Аляксандра Лукашэнкі як міратворцы, кажа каардынатар руху па Берасцейскай вобласці Паліна Панасюк.

– Трэба разумець, што ўдзел у выбарах тых сілаў, якія называюць сябе апазіцыяй – гэта шлях да легітымізацыі Лукашэнкі, яго рэжыму і ўсіх тых дамоваў, якія ён заключыў з Расей за 20 гадоў, таму трэба быць асцярожнымі, каб не трапіць у пастку.

000033

Паводле Паліны Панасюк, апазіцыі трэба працаваць менавіта на неўдзел у выбарах. Метады могуць быць самыя розныя.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя