Палітолаг: Я не лічу, што зараз здадзены сувэрнітэт Беларусі
Падпісанне так званага дэкрэту аб саюзнай дзяржаве, які складаецца з 28 праграм, далёка не выглядала як нейкая лёсавызначальная падзея.
“Я не лічу, што зараз здадзены сувэрнітэт Беларусі. І што Лукашэнка кампітуляваў перад Масквой”. Палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі ў нашым сённяшнім эфіры – пракаментаваў зацьверджанне 28-мі саюзных дарожных праграм, якое адбылося ў Менску 4 лістапада. “Аднак нельга таксама гэтага успрымаць, што гэта зусім пустыя праграмы і ніякіх рэальных наступстваў і новых пагроз беларускаму сувэрнітэту, яны не ствараюць“ – адзначае Аляксандр Класкоўскі.
Найперш хачу адзначыць, што ацэнкі палярныя. Самыя радыкальныя ворагі Аляксандра Лукашэнкі адразу заявілі – вось цяпер дыктатар відавочна канчаткова здаў суверынітэт, невыпадкова гэтыя праграмы ненадрукаваныя, не паказаныя шырокай публіцы, і г.д. А з іншага боку ёсць немала экспертных каментароў, што маўляў нічога па сутансці не адбылося, што наколькі можна меркаваць па кароткіх пераказах, а яны зліваліся ў сеціва, гэтыя праграмы дэкларатыўныя, аморфныя, расплывістыя. Таму, па вялікаму рахунку, шмат Масква ад Лукашэнкі не дамаглася. Я асабіста не прыхільнік ні адной, ні другой ацэнкі: то бок я не лічу, што ўжо здадзены суверынітэт, што гэта Лукашэнка капітуляваў перад Масквой. А з іншага боку, і такія заявы, што зусім пустыя гэтыя праграмы, што ніякаіх рэальных наступстваў і новых пагроз Беларускаму суверынітэту яны не ствараюць – гэта на мой погляд таксама занадта павярхоўная ацэнка. Насамрэч там ёсць пасткі, ёсць нейкія хітрыя моманты. Да такгож, пасля жніўня 20 году карэнным чынам сама сітуацыя змянілася ў дачыненнях паміж Лукашэнкам і Масквою. Калі коратка – Лукашэнку стала значна цяжэй «адкручвацца» ад абяцанняў.
Цалкам размова:
Нагадаем, 4 лістапада Аляксандр Лукашэнка падчас пасяджэння вышэйшага дзяржаўнага савету так званай «саюзнай дзяржавы» падпісаў дэкрэт «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў дамовы аб стварэнні саюзнай дзяржавы на 2021–2023 гады». Паводле афіцыйных СМІ, мерапрыемства праводзілася ў рэжыме відэаканферэнцыі, дакумент папярэдне «завізаваў» прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Удакладняецца, што ў аснову палажэнняў дамовы пакладзены пакет з 28 саюзных праграмаў, якія стануць «трамплінам для паглыблення інтэграцыі».
Беларускае Радыё Рацыя
