Палітвязень Сяргей Базук выйшаў на волю



Мужчына цалкам адбыў пакаранне на «хіміі» за раскіданыя самарэзы. Сяргей Базук — жыхар Магілёву, асуджаны 21 студзеня на год «хіміі». 3 кастрычніка ён выйшаў на волю, піша «Вясна». Мужчыну абвінавацілі ў тым, што 26 кастрычніка і 11 лістапада 2020 году ён раскідаў на службовых стаянках каля абласнога ўпраўлення міліцыі, Камітэта дзяржаўнага кантролю, 11-га ўпраўленьня ГУБАЗіК і Следчага камітэту самарэзы, каб супрацоўнікі гэтых ведамстваў прабілі колы службовых машын

Ад дзеянняў магілёўца пацярпеў толькі супрацоўнік КДК, які ацаніў шкоду ў 30 рублёў. Праваабарончыя арганізацыі прызналі пераслед Базука палітычна матываваным.