Палітвязня Ігара Аліневіча адправілі ў штрафны ізалятар



Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што палітвязня Ігара Аліневіча па прыбыцці ў папраўчую калонію проста з каранціну адправілі ў штрафны ізалятар. Актывіста анархісцкага руху Ігара Аліневіча, якога 22 снежня 2021 года асудзілі на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, у траўні этапіравалі ў папраўчую калонію № 20 у Мазырскім раёне. Да таго Аліневіч знаходзіўся ў гомельскім СІЗА – піша «Радыё Свабода».

Ігара Аліневіча затрымалі 28 кастрычніка 2020 года. Яго асудзілі на падставе двух крымінальных артыкулаў: «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў», а таксама «Акт тэрарызму». Суд быў закрытым.

[manual_related_posts]