Паляку, які папрасіў прытулку ў Беларусі, у Польшчы выстаўленыя абвінавачванні



Марцін Мікалаек

Паляк, які папрасіў прытулку ў Беларусі, абвінавачваецца ў Польшчы ў падтрымцы вайны. Прадстаўнік міністра-каардынатара спецыяльных службаў Станіслаў Жарын пракаментаваў інцыдэнт з прарасейскім актывістам Марцінам Мікалаекам, які папрасіў прытулку ў Беларусі. Паводле Жарына, мужчына на працягу многіх гадоў праводзіў мерапрыемствы, узгодненыя з крамлёўскай прапагандай і займаўся, у прыватнасці, публікацыяй анты-украінскіх матэрыялаў.

Агенцтва ўнутранай бяспекі ў сувязі з гэтым накіравала ў акружную пракуратуру ў Свідніцы паведамленне пра магчымасць здзяйснення злачынства, звязанага з “усхваленнем распачынання і вядзення агрэсіўнай вайны”. Пракуратура пачала расследаванне і прад’явіла мужчыну абвінавачанні ва ўхваленні агрэсіўнай вайны і злачынстваў, здзейсненых супраць украінскага насельніцтва па нацыянальнай прыкмеце. Абвінавачанні грамадзяніну Польшчы агучылі яшчэ 31 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]