Пампеа сустрэнецца ў Менску з Лукашэнкам і Макеем



Дзярждэпартамэнт ЗША пацвердзіў візіт дзяржсакратара Майкла Пампеа ў Беларусь і шэраг іншых краін постсавецкай прасторы з 30 студзеня па 4 лютага.

Як паведамляе прэс-служба амерыканскага знешнепалітычнага ведамства, 30 студзеня Пампеа наведае Кіеў, 1 лютага — Менск і Нур-Султан. 2—3 лютага ён будзе знаходзіцца ў Ташкенце.

„1 лютага ў Менску дзяржсакратар сустрэнецца з прэзідэнтам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Макеем, каб падкрэсліць прыхільнасць ЗША да суверэннай, незалежнай, стабільнай і квітнеючай Беларусі, а таксама пацвердзіць наша жаданне нармалізаваць двухбаковыя адносіны”, — гаворыцца ў паведамленні.

belapan.by

[manual_related_posts]